БЕЛ Ł РУС

Спадарожнікавыя здымкі пацвердзілі паспяховы ўкраінскі ўдар па расійскіх самалётах Су-34 пад Валгаградам

29.06.2025 / 22:57

Nashaniva.com

СБУ раней паведамляла, што ў ноч на 27 чэрвеня ўкраінскія вайскоўцы нанеслі ўдар па аэрадроме Марынаўка ў Валгаградскай вобласці Расіі. У выніку былі цалкам знішчаныя два расійскія самалёты Су-34, яшчэ два — пашкоджаныя. 

Пра страту самалётаў ускосна напісаў тады і расійскі z-канал Fighterbomber.

Цяпер ініцыятыва «КіберБорошно» апублікавала спадарожнікавыя здымкі ад 29 чэрвеня, якія гэта пацвярджаюць. На іх бачныя варонкі і сляды верагоднай дэтанацыі падвеснага ўзбраення.

Расійскія Су-34 — асноўныя самалёты тактычнай авіяцыі, якія наносяць ракетна-бомбавыя ўдары па ўкраінскіх пазіцыях і населеных пунктах

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула