БЕЛ Ł РУС

Міністр замежных спраў Славакіі заявіў, што, магчыма, Расіі трэба «дараваць усё, што адбылося»

29.06.2025 / 22:12

Nashaniva.com

Міністр замежных спраў Славакіі Юрай Бланар заявіў, што трэба наладжваць камунікацыю з Расіяй, каб урэгуляваць вайну ва Украіне.

Міністр замежных спраў Славакіі Юрай Бланар. Фота: Juraj Blanar / Facebook

Канфлікт паміж Украінай і Расіяй не мае ваеннага вырашэння, таму яго трэба прадухіліць з дапамогай камунікацыі і захавання міжнароднага права, сказаў Бланар у эфіры STVR.

Ён дадаў, што Захад павінен знайсці спосаб супрацоўніцтва з Расіяй.

«А можа, нават дараваць усё, што адбылося», — сказаў Бланар.

Сярод краін ЕС Славакія і Венгрыя звычайна блакуюць санкцыі супраць Расіі за вайну ва Украіне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула