БЕЛ Ł РУС

Азербайджан адмяніў у краіне ўсе расійскія культурныя мерапрыемствы

29.06.2025 / 15:8

Nashaniva.com

Міністэрства культуры Азербайджана паведаміла пра адмену ўсіх расійскіх культурных мерапрыемстваў, запланаваных на тэрыторыі краіны. У паведамленні гаворыцца, што такое рашэнне прынята ў адказ на акты гвалту з боку расійскіх праваахоўных органаў у дачыненні да грамадзян Азербайджана.

Баку. Фота: Getty Images

Азербайджан скасоўвае расійскія культурныя мерапрыемствы праз затрыманні ў Свярдлоўскай вобласці. Мерапрыемствы, арганізаваныя расійскімі дзяржаўнымі і прыватнымі структурамі — у тым ліку канцэрты, фестывалі, тэатральныя пастаноўкі і выстаўкі — адменены. Грамадзянам, якія ўжо набылі квіткі, прапануецца звяртацца па вяртанне грошай.

Падставай для рашэння сталі масавыя затрыманні выхадцаў з Азербайджана ў расійскім горадзе Екацярынбург.

Паводле азербайджанскага МЗС, уранку 27 чэрвеня больш за 50 чалавек былі затрыманыя сілавікамі ў межах расследавання забойства, здзейсненага ў 2001 годзе. 

Як паведамляе URA.RU, справа тычыцца гібелі гандляра, якую не ўдалося раскрыць па гарачых слядах. Цяпер справа адноўлена, і расследаванне вядзе спецыяльны аддзел Следчага камітэта па раскрыцці злачынстваў мінулых гадоў.

Азербайджанскі бок заклікаў Расію неадкладна правесці расследаванне гэтых затрыманняў і прыцягнуць вінаватых да адказнасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула