БЕЛ Ł РУС

Мураванку Храптовічаў у Шчорсах зноў выставілі на продаж за паўцаны

28.06.2025 / 18:27

Nashaniva.com

У аграгарадку Шчорсы Навагрудскага раёна зноў спрабуюць прадаць комплекс гістарычных будынкаў XIX стагоддзя, вядомы як Мураванка Храптовічаў.

Фота: planetabelarus

На аўкцыённым сайце «БУТБ-Маёмасць» пазначана, што пачатковая цана цяпер складае крыху больш за 148,8 тысячы рублёў, хоць у мінулым месяцы аб’ект прадавалі за 297,7 тысячы. Пакупнік тады так і не знайшоўся.

Комплекс належаў магнацкаму роду Храптовічаў і ўключае некалькі будынкаў — ветлячэбніцу, кароўнік, цялятнік, свіран і іншыя, агульнай плошчай больш за 1,5 тысячы квадратных метраў.

Аўкцыён прызначаны на 31 ліпеня. Пераможца атрымае ў арэнду ўчастак зямлі плошчай каля 6,4 гектара на 50 гадоў.

Пры змене прызначэння нерухомасці яе можна будзе выкарыстоўваць для жылога, адміністрацыйнага, гандлёвага ці іншага будаўніцтва — але толькі пры наяўнасці навуковага абгрунтавання і згоды Міністэрства культуры.

Раней у гэтым годзе спрабавалі прадаць і іншую сядзібу Храптовічаў у Шчорсах — за 184 тысячы рублёў, але тая спроба таксама не ўвянчалася поспехам.

Чытайце таксама:

У Гродне знеслі чарговы дом у гістарычным цэнтры. На грамадскім абмеркаванні інфармацыю пра знос утаілі ад людзей

Мураванку Храптовічаў у Шчорсах выставілі на аўкцыён. Колькі каштуе

Пад Навагрудкам прадаюць старажытную сядзібу XVIII стагоддзя. Вось за якую суму можна стаць магнатам

Крэпасці, каналы і лунаючыя скалы. Куды паехаць з Гродна на вялікія майскія выхадныя

Каментары да артыкула