БЕЛ Ł РУС

У Польшчы збіраюць грошы на лячэнне хворага беларускага хлопчыка

28.06.2025 / 17:50

Nashaniva.com

На платформе Siepomaga.pl з'явілася абвестка пра збор на лячэнне трохгадовага Давіда Еўсяевіча родам з Мінска. У яго — спінальная мышачная атрафія (СМА).

Давід Еўсяевіч

Як пішуць бацькі Давіда, першыя прыкметы хваробы з’явіліся ў ножках: хлопчык раптам пачаў падаць, стаў няўстойлівым, перастаў падымацца па прыступках. Ён пазбягаў гульняў, дзе трэба было некуды залазіць — напрыклад, на горкі ці лесвіцы. Потым пачаў прасіць, каб бацькі насілі яго на руках — ён ужо не мог прайсці доўгія дыстанцыі. У выніку давялося пачаць карыстацца інвалідным вазком.

Бацькі былі спалоханыя і не разумелі, чаму раней здаровы хлопчык раптам апынуўся ў такой сітуацыі. Яны абышлі мноства спецыялістаў, пакуль пасля генетычных аналізаў не пачулі канчатковы дыягназ — спінальная мышачная атрафія (СМА).

Свет для бацькоў падзяліўся на «да» і «пасля».

Яны адразу пачалі дзейнічаць, шукаць дапамогу, падтрымку, інфармацыю. Але вельмі хутка высветлілася, што лячэнне надзвычай дарагое — і без дапамогі справіцца немагчыма.

Хвароба забірае ў Давіда дзяцінства, сілы і магчымасць самастойна рухацца. Але лекары кажуць, што хлопчык зможа жыць нармальна, калі своечасова пачне атрымліваць спецыяльны прэпарат. Чым хутчэй — тым лепш.

Падтрымаць Давіда Еўсяевіча можна па спасылцы

Чытайце таксама:

Баранавіцкаму хлопчыку з СМА паспелі зрабіць выратавальны ўкол

Як жывуць сем'і, якія сабралі вялізныя грошы на выратавальны ўкол для дзіцяці

На лячэнне хлопчыка з Магілёва сабралі $3 мільёны. Гэта самы вялікі збор у гісторыі краіны

Каментары да артыкула