БЕЛ Ł РУС

У цэнтры Мінска сутыкнуліся адразу тры аўтамабілі

28.06.2025 / 17:30

Nashaniva.com

28 чэрвеня каля 14:40 60-гадовы кіроўца аўтамабіля Ford, рухаючыся па праспекце Незалежнасці, выехаў на скрыжаванне з вуліцай Энгельса на забараняльны чырвоны сігнал святлафора, паведамляе УДАІ УУС Мінгарвыканкама. 

У выніку аўтамабіль сутыкнуўся з машынамі Kia і яшчэ адным Ford, якія ў той жа самы час пачалі рух на зялёнае святло.

На шчасце, ніхто з людзей не пацярпеў. Аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула