БЕЛ Ł РУС

«Радзівілава» мяжа ВКЛ з Лівоніяй значна супадае з сучаснай мяжой Беларусі

28.06.2025 / 16:14

Nashaniva.com

Цікавае назіранне зрабіў беларускі даследчык Алег Ліцкевіч у перадапошнім нумары «Историко-географического журнала», заўважыў тэлеграм-канал «De facto. Беларуская навука».

«Радзівілава» мяжа паміж Вялікім Княствам Літоўскім і лівонскім аддзяленнем Тэўтонскага ордэна была дэмаркаваная ў 1474-1477 гадах. Яе апісанні былі зробленыя ў 1529, 1541 і 1542 гадах (уключаныя ў кнігі Літоўскай Метрыкі). Аўтар прааналізаваў інфармацыю пра частку мяжы ад Балтыйскага мора да ракі Дзвіна.

Была лакалізаваная большасць апорных пунктаў (тапонімаў і гідронімаў). Зроблена выснова, што мяжа ВКЛ з Лівоніяй адлюстроўвалася на картах не як умоўная лінія, якую толькі трэба было пазначыць на мясцовасці. Яна была рэальным фізічным аб'ектам, які складаўся з памежных знакаў (камянёў, капцоў, адзнак на дрэвах і г. д.)

На даволі значнай частцы сваёй працягласці «Радзівілава» мяжа адпавядае сучасным дзяржаўным межам паміж Літвой і Латвіяй, Беларуссю і Латвіяй. На карце — суадносіны «Радзівілавай» мяжы з больш раннімі межамі ВКЛ з Лівоніяй.

Чытайце таксама:

Людзі здзіўляюцца таму, што ў вёсках на Браслаўшчыне няма платоў. Чым гэта можна патлумачыць?

«Руская скрыпка на Браншчыне — феномен, пра які вы і не ведалі». Беларусаў раззлавала прыўлашчванне іхняй нацыянальнай культуры

«Мову сваю забылі, а гісторыю крадуць!» У Літве зноў выбухнула дыскусія вакол ліцвінізму

Каментары да артыкула