БЕЛ Ł РУС

Былы вязень здзівіў Ціханоўскага — яны сядзелі ў суседніх камерах

28.06.2025 / 14:59

Nashaniva.com

На віленскі мітынг Ціханоўскіх прыйшоў былы палітвязень Юрый Чудзіновіч. Аказалася, што ён сядзеў побач з Ціханоўскім.

Чудзіновіч узяў слова адным з першых пасля таго, як на мітынгу абвясцілі вольны мікрафон. Ціханоўскі адразу пазнаў яго:

«Гэта прыхільнік Мікалая Віктаравіча Статкевіча, я яго бачыў на мітынгах у Мінску, старая каманда».

Але аказалася, што і Чудзіновічу было чым яго здзівіць. Юрый звярнуўся да Ціханоўскага:

«Ты правільна кажаш, жэстачайшая турма. Ты сядзеў у 17-й хаце (камеры. — НН), крайняй, я сядзеў у 15-й. Я толькі нядаўна вызваліўся».

Ціханоўскі радасна здзівіўся — маўляў, вось хто да мяне грукаўся! 

Юрыя Чудзіновіча затрымалі 15 ліпеня 2021 года, абвінавацілі ў распальванні варожасці, паклёпе і нясплаце аліментаў. З 1 мая 2022-га да свайго вызвалення, 10 сакавіка 2025-га, Чудзіновіч знаходзіўся ў жодзінскай турме — як цяпер вядома, у суседняй камеры з Сяргеем Ціханоўскім.

Чытайце таксама:

На мітынгу ў Вільні затрымлівалі правакатара. А Ціханоўскі заявіў пра намер дабівацца сустрэчы з Зяленскім

Ціханоўскі расказаў пра страшныя ўмовы, у якіх сядзіць Статкевіч

Спецслужбы спрабуюць скрасці акаўнты беларусаў, прапануючы паглядзець стрым сустрэчы з Ціханоўскім

Каментары да артыкула