БЕЛ Ł РУС

Ціханоўскі расказаў, што працягвае страчваць вагу

28.06.2025 / 14:3

Nashaniva.com

Кажа, што калі раптам памрэ, то значыць яму нешта ўкалолі ці падсыпалі напаследак.

Па выхадзе з турмы блогер важыў 79 кг. Цяпер яго вага знізілася да 76 кг.

На прэс-канфэрэнцыі пасля вызвалення палітвязень расказваў, што яго апошні месяц адкормлівалі.

«Мяне апошні месяц адкормлівалі. Масла!.. Яйкі!.. Тварог!.. Двайная пайка. І я так цяпер выглядаю!.. Вы ўяўляеце, якім я быў да таго?» — сказаў ён.

Да зняволення Ціханоўскі важыў 135 кілаграмаў.

Чытайце таксама:

На мітынгу ў Вільні паліцыя затрымала правакатара. А Ціханоўскі заявіў пра намер дабівацца сустрэчы з Зяленскім

На акцыю Ціханоўскіх у Вільні прынеслі плакат «Сяргей — джэнтльмен»

Ціханоўскі расказаў пра страшныя ўмовы, у якіх сядзіць Статкевіч

Каментары да артыкула