БЕЛ Ł РУС

На Палессі зафіксавалі тарнада

28.06.2025 / 14:0

Nashaniva.com

У Жыткавіцкім раёне каля вёскі Людзяневічы 27 чэрвеня аўтар тэлеграм-канала «Метеовайб» зафіксаваў мезацыклонавы тарнада.

Гэта тарнада катэгорыі EF0 — першая ступень шкалы Фудзіты, якая даецца віхурам з хуткасцю 29—37 м/с.

Шкода ад такога ветру слабая, ён можа паламаць старыя дрэвы, знесці шыльды, разбіць вокны, пашкодзіць дарожныя знакі і тэлевізійныя вышкі.

«Суперячэйка зноў была з нізкай мяжой воблачнасці і нават навальніцаў не назіралася. Значнай шкоды яна не прынесла, толькі спужала кіроўцу і паламала галіны дрэваў. Але відовішча было эфектным!», — распавядае відавочца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула