Пашынян сказаў, што некалькі дзён не будзе лаяцца
Адпаведны мараторый прэм'ер Арменіі прапануе ўвесці з 1 ліпеня.
Нікол Пашынян. Фота: Mikhail Metzel, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP
«Прапаную 1 ліпеня ў якасці даты пачатку кансенсусу і з гэтага моманту да 5 ліпеня накладаю вета на выкарыстанне мной «апакрыфічнай» лексікі. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісаў прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян, паведамляе news.am.
«5 ліпеня я падзялюся сваімі ўражаннямі адносна рэакцыі грамадскасці на гэтую прапанову», — напісаў ён.