Ціханоўскі расказаў пра страшныя ўмовы, у якіх сядзіць Статкевіч
Сяргей Ціханоўскі кажа, што Мікалая Статкевіча ўтрымлівалі ў Глыбокім у камеры, дзе нават локці немагчыма развесці.
Да Статкевіча, па словах Ціханоўскага, таксама прыязджалі з прапановамі пісаць прашэнне ад памілаванні, але Статкевіч плюнуў ім у твар.
Міколу Статкевіча затрымалі 31 мая 2020 года, калі ён ехаў на Камароўку на пікет Святланы Ціханоўскай.
У снежні 2021 года яго асудзілі на 14 гадоў калоніі асаблівага рэжыму за арганізацыю масавых беспарадкаў. Пакаранне палітык адбывае ў Глыбоцкай калоніі.
З лютага 2023 года Міколу Статкевіча ўтрымліваюць без сувязі з роднымі і знешнім светам (рэжым інкамунікада).
Чытайце таксама:
Сяргей і Святлана Ціханоўскія сустрэліся з беларусамі ў Вільні
На акцыю Ціханоўскіх у Вільні прынеслі плакат «Сяргей — джэнтльмен»