БЕЛ Ł РУС

Партыю «Белая Русь» узначаліла Вольга Чамаданава

28.06.2025 / 13:17

Nashaniva.com

Старшынёй Беларускай партыі «Белая Русь» абрана Вольга Чамаданава. Такое рашэнне прынята на з'ездзе партыі з удзелам дэлегатаў ІІІ З’езда, піша БелТА.

Пасяджэнне Вышэйшага палітычнага савета Беларускай партыі «Белая Русь» прайшло сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Мінску. Раней партыю ўзначальваў Алег Раманаў.

Чамаданава была прэс-сакратаркай МУС, у тым ліку падчас пратэстаў 2020 года.

У 2021 годзе стала старшынёй мінскай арганізацыі Беларускага саюза жанчын. Таксама ў 2021 годзе яна ўзначаліла галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама. 

Заявіла пра ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах 2025 года, але потым зняла кандыдатуру. На карысць Лукашэнкі, вядома.

Яе козыр — гэта і яе муж. Ён афіцэр ГУБАЗіКа.

Цікава, што яна па першай прафесіі — настаўніца беларускай мовы. Але даўно ніхто не чуў ад яе беларускага слова.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула