У Брагінскім раёне застрэлілі шалёную лісу
Жыхар вёскі Буркі Брагінскага раёна паведаміў у міліцыю, што на ягоны падворак забегла агрэсіўная ліса — яна кідалася на жывёл і нават на яго жонку.
Скрыншот з відэа
На месца інцыдэнту адразу ж прыехалі супрацоўнікі мясцовага РАУС.
Звер паводзіў сябе неадэкватна — з рота ішла пена, поўсць была аблезлая, а паводзіны — трывожныя і агрэсіўныя. Лісу заўважылі каля гаспадарчых пабудоў.
У мэтах бяспекі было прынята рашэнне знішчыць жывёліну з агнястрэльнай зброі. Хапіла аднаго прыцэльнага стрэлу. Пры гэтым ні мясцовыя жыхары, ні міліцыянеры не пацярпелі.
Чытайце таксама:
Беларусі пагражае нашэсце янота-паласкуна
У Пінскім раёне ўвялі каранцін з-за лісы, хворай на шаленства
Ва Ушачах каля людскіх дамоў заўважылі ваўка з абадраным хвастом