«Самі хутка здохнуць». Фоты з саміта ў Мінску даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму, а таксама Колю
Тэлеканалы і прэс-службы дыктатарскіх рэжымаў цяпер перад публікацыяй прапускаюць праз фільтры не толькі фоты, але і відэа. Таму кожная падзея тыпу саміта ЕАЭС у Мінску гэта яшчэ і нагода пабачыць рэальны стан Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна, зафіксаваны кадрамі «няродных» фотакамер.
Уладзімір Пуцін, 27 чэрвеня 2025. Photo by Contributor Getty Image
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін выступіў з рэзкай заявай пра краіны Захаду падчас прэс-канферэнцыі па выніках саміту ЕАЭС у Мінску. Паводле слоў Пуціна, заходнія дзяржавы пастаянна «хаваюць» Расію, аднак, як заявіў ён, «самі хутка здохнуць».
На кадрах з Мінска, аднак, звяртала на сябе ўвагу, наколькі схуднеў і пастарэў 72-гадовы Уладзімір Пуцін.
Уладзімір Пуцін, 27 чэрвеня 2025. Photo by Contributor Getty Image
Назіралі рэпарцёры і за 70-гадовым Аляксандрам Лукашэнкам.
Аляксандр Лукашэнка, 27 чэрвеня 2025. Photo Sergei Bobylev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP
Аляксандр Лукашэнка, 27 чэрвеня 2025. Photo by Contributor Getty Image
У аб'ектыў папаў і момант поціску рук Уладзіміра Пуціна і 20-гадовага Колі.
Уладзімір Пуцін, Аляксандр Лукашэнка і Коля, 27 чэрвеня 2025. Photo Sergei Karpukhin, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP
Так у аэрапорце Пуціна сустракаў прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын.
Аляксандр Турчын сустракае Уладзіміра Пуціна ў Мінску, 27 чэрвеня 2025. Photo Sergei Karpukhin, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP