У Мікашэвічах загінуў 22-гадовы матацыкліст
27 чэрвеня каля 18:50 59-гадовая жанчына, кіруючы аўтамабілем Citroen на вуліцы Першамайскай у Мікашэвічах, на скрыжаванні з вуліцай Будаўнікоў, паводле папярэдніх звестак, не саступіла дарогу.
У выніку яе аўтамабіль сутыкнуўся з матацыклам Kawasaki, якім кіраваў 22-гадовы хлопец.
Матацыкліст загінуў на месцы.