БЕЛ Ł РУС

«Белавія» вяртае звыклы маршрут палёту ў Дубай

27.06.2025 / 16:24

Nashaniva.com

Авіякампанія «Белавія» вяртаецца да стандартнага маршруту з Мінска ў Дубай. Цяпер рэйсы зноў адбываюцца без тэхнічнай пасадкі — дзякуючы адкрыццю новых участкаў паветранай прасторы над шэрагам краін.

Як паведамілі ў прэс-службе перавозчыка, палёт цяпер займае 6 гадзін 30 хвілін замест ранейшых 9,5 гадзіны.

Раней, калі паветраная прастора над Іранам была закрытая, самалёт мусіў рабіць вялікі аблёт і сядаць для дазапраўкі ў Ташкенце. Гэта значна павялічвала час у дарозе.

Найбліжэйшы рэйс у Дубай па новым (скарочаным) маршруце запланаваны на нядзелю, 29 чэрвеня.

Чытайце таксама:

Праз Афганістан і Пакістан, з пасадкай у Самары і Ташкенце. Як цяпер лётаюць самалёты з Мінска ў Дубай

Flydubai вяртае рэйсы з Дубая ў Мінск, аднак з дазапраўкай у Самары

«Мы баімся застацца на вуліцы». Беларуска з дзіцем не можа вылецець з Дубая пасля адмены рэйса Fly Dubai

Каментары да артыкула