БЕЛ Ł РУС

Будынку Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра надалі статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

27.06.2025 / 15:24

Nashaniva.com

Будынак узвялі 40 гадоў таму з рысамі неафутурызму і структурнага экспрэсіянізму.

Фота: Dramahrodno

Будынку Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра надалі статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Рашэнне прынялі 26 чэрвеняна пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры, паведамляе Urban Hrodna.

Будынак драмтэатра пабудавалі ў 1984 г., на месцы кляштара бернардынак. Мае рысы неафутурызму і структурнага экспрэсіянізму. Перад уваходам усталявана скульптура Пегаса.

Будынак лічыцца вяршыняй савецкага мадэрнізму ў Гродне, адзін з самых значных помнікаў усяго савецкага мадэрнізму і адзін з найлепшых узораў архітэктуры мадэрнізму ва Усходняй Еўропе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула