БЕЛ Ł РУС

У выніку расійскага ўдару па горадзе Самар пад Дняпром загінулі чатыры чалавекі

27.06.2025 / 13:27

Nashaniva.com

Колькасць загінулых у горадзе Самар узрасла да чатырох, яшчэ 17 чалавек пацярпелі, дадаў кіраўнік Днепрапятроўскай вобласці Сяргей Лысак.

Паводле яго, большасць параненых шпіталізаваныя.

Двое мужчын і жанчына — у «цяжкім» стане, астатнія — у стане сярэдняй цяжкасці, дадаў кіраўнік АВА.

Два дні раней у выніку ўдару па Дняпры і Самары загінулі 24 чалавекі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула