Алесь Камоцкі выдаў зборнік вершаў «Неўпрыкмет»
У выдавецтве «Прынтбук» выйшаў новы, шосты па ліку, зборнік вершаў музыкі і паэта Алеся Камоцкага з назвай «Неўпрыкмет», піша bellit.info.
«Кніжка адчуванняў і разважанняў, якія не заўсёды адпавядаюць узросту, — гаворыцца ў анатацыі. — Даніна даўняму захапленню пераспяваннем таго, што нехта праспяваў раней у другім раздзеле. Трэці ж раздзел — цалкам новая для аўтара гульня ў цюнінг народных казак».
Навінку ўжо можна набыць у Менску ў кнігарні «Кніжная шафа» і на сайце Kniger.by.
Алесь Камоцкі вядомы многім таксама як бард, у даробку мае некалькі зборнікаў паэзіі: «Спроба ісці па расе» (1997), «Наспадзяванае» (2004), «48» (2007), «Глыбіня дажджу» (2007), «Не як так» (2018).