БЕЛ Ł РУС

Трамп заявіў, што Вашынгтон і Пекін падпісалі гандлёвае пагадненне

27.06.2025 / 11:51

Nashaniva.com

«Мы толькі ўчора падпісалі пагадненне з Кітаем. У нас вызначаюцца выдатныя здзелкі. У нас можа насоўвацца здзелка з Індыяй. Вельмі буйная», — сказаў прэзідэнт ЗША.

Фота: Evan Vucci / AP

Дональд Трамп заявіў, што Вашынгтон і Пекін падпісалі гандлёвае пагадненне, піша Радыё Свабода

«Мы толькі ўчора падпісалі пагадненне з Кітаем. У нас вызначаюцца выдатныя здзелкі. У нас можа насоўвацца здзелка з Індыяй. Вельмі буйная. Мы адкрыем [для бізнесу ЗША] Індыю. У кітайскай угодзе мы пачынаем адкрываць [для вытворцаў у ЗША] Кітай», — заявіў Трамп падчас выступу ў Белым доме на мерапрыемстве, прысвечаным «вялікаму і прыгожаму» закону аб прадаўжэнні падатковых ільгот і бюджэце.

Падрабязнасцяў аб дасягнутым пагадненні прэзідэнт не прывёў, але, са слоў міністра гандлю ЗША Говарда Лютніка, дакумент замацаваў дамоўленасці, дасягнутыя ў траўні на перамовах у Жэневе. У прыватнасці, Кітай абавязаўся пастаўляць Злучаным Штатам рэдказямельныя металы.

«Яны паставяць нам рэдказямельныя элементы. І як толькі гэта адбудзецца, мы здымем нашы меры ў адказ», — паведаміў Лютнік У размове з Bloomberg.

Са слоў Лютніка, пагадненне падпісалі два дні таму. Міністр таксама дадаў, што Белы дом у бліжэйшы час плануе заключыць гандлёвыя пагадненні з дзесяццю найбуйнейшымі партнёрамі ЗША.

Міністэрства камерцыі КНР, у сваю чаргу, паведаміла, што Пекін пагадзіўся ўхваляць заяўкі на экспарт кантраляваных тавараў. У адказ Вашынгтон часткова здыме дзейныя абмежаванні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула