БЕЛ Ł РУС

У чылійскай Атакаме — самай сухой пустыні ў свеце — выпаў снег

27.06.2025 / 11:12

Nashaniva.com

Паводле звестак абсерваторыі ALMA, такое адбываецца тут упершыню за апошнія 10 гадоў.

Скрыншот відэа ALMA

«НЕВЕРАГОДНА! Пустыня Атакама, самая засушлівая ў свеце, ПАКРЫТА СНЕГАМ», — гаворыцца ў паведамленні.

Кліматолаг Універсітэта Санцьяга Рауль Кардэра сказаў AFP, што пакуль рана звязваць тое, што адбываецца, са зменай клімату. Аднак, дадаў ён, судзячы па прагнастычных мадэлях, снег будзе выпадаць тут часцей.

Атакама лічыцца адным з самых засушлівых месцаў Зямлі. Тут не назіралася істотных ападкаў на працягу чатырох стагоддзяў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула