БЕЛ Ł РУС

П'яны дырэктар фірмы прыставаў да школьніцы ў тралейбусе

27.06.2025 / 7:7

Nashaniva.com

У суд Фрунзенскага раёна Мінска накіравана справа аб непрыстойных паводзінах 40-гадовага мужчыны.

Аднойчы вечарам ён у стане алкагольнага ап'янення ехаў у тралейбусе. У салоне было нямала пасажыраў. Ён звярнуў увагу на 16-гадовую дзяўчыну ў кароткай спадніцы, якая глядзела відэаролікі ў тэлефоне, паведамляюць Мінск-навіны.

Зазначаецца, што мужчына адчуў моцнае ўзбуджэнне, дастаў палавы орган і стаў здзяйсняць непрыстойныя дзеянні, дакранаючыся ім да сцягна непаўналетняй. Дзяўчына гучна абурылася. Мужчыну стала сорамна, і ён выйшаў з тралейбуса на бліжэйшым прыпынку.

Дзяўчына з мамай звярнулася з заявай у міліцыю. Хулігана знайшлі, у дачыненні да яго распачалі крымінальную справу.

— Абвінавачаны — дырэктар прыватнай кампаніі, на ўтрыманні мае непаўналетнюю дачку, раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся, — пракаментаваў намеснік пракурора Фрунзенскага раёна Андрэй Сярбун. — Яму выстаўлена абвінавачванне ў наўмысных дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і выказваюць відавочную непавагу да грамадства, якія адрозніваюцца па сваім змесце выключным цынізмам (хуліганстве), гэта значыць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.1 арт. 339 КК.

Віну грамадзянін цалкам прызнаў. Ён пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула