БЕЛ Ł РУС

На беларускую біржу прыйшла першая кампанія з КНДР

26.06.2025 / 22:18

Nashaniva.com

На Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) упершыню зарэгістравалася кампанія з Паўночнай Карэі. Як паведамілі прадстаўнікі біржы выданню Office Life, фірма атрымала акрэдытацыю для закупкі сухога малака і ў будучыні плануе набываць і іншую сельскагаспадарчую прадукцыю.

Фота ілюстрацыйнае

Паўночнакарэйскі імпарцёр скарыстаўся спрошчанай працэдурай акрэдытацыі, якая дзейнічае для замежных пакупнікоў беларускіх малочных тавараў. У выніку на біржы цяпер зарэгістравана ўжо 8475 кампаній з 82 краін свету.

Паводле даных біржы, за першыя пяць месяцаў 2025 года на экспарт было прададзена больш за 56 тысяч тон сухога абястлушчанага і цэльнага малака — рост у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года склаў 426%. У 2024 годзе здзелкі рэгулярна заключалі толькі 38 замежных кампаній, а ў 2025-м іх колькасць узрасла да 151.

Сярод асноўных пакупнікоў беларускага сухога малака — Расія, Польшча, Германія, Сінгапур і Казахстан.

Чытайце таксама:

КНДР адкрыла курорт «сусветнага класа». Ён можа быць арыентаваны на расійскіх турыстаў ФОТЫ

КНДР можа накіраваць у Расію 25000 чалавек на заводы па вытворчасці дронаў

У чэрвені адновіцца чыгуначнае злучэнне паміж Масквой і Пхеньянам. Гэта самы працяглы чыгуначны маршрут у свеце

Каментары да артыкула