БЕЛ Ł РУС

Сяргей і Святлана Ціханоўскія сустрэнуцца з беларусамі Вільні

26.06.2025 / 14:6

Nashaniva.com

Акцыя салідарнасці з удзелам нядаўна вызваленага палітвязня Сяргея Ціханоўскага і ягонай жонкі, дэмакратычнай лідаркі Святланы Ціханоўскай, прызначаная на суботу, 28 чэрвеня, паведамляе прэс-служба палітыка.

Збор прызначаны на 12.00 на плошчы Кудзіркі.

Сяргей Ціханоўскі быў нечакана вызвалены 21 чэрвеня па выніках візіту ў Мінск спецпасланніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Кіта Келага. Дагэтуль ён адбыў больш за 5 гадоў зняволення ва ўмовах, нялюдскіх нават у параўнанні з тымі, у якіх знаходзяцца іншыя палітвязні. 

Вечарам у чацвер павінна прайсці сустрэча Ціханоўскіх з беларусамі Варшавы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула