БЕЛ Ł РУС

УСУ спынілі наступ расійскіх войск у Сумскай вобласці

26.06.2025 / 12:11

Nashaniva.com

Узброеныя сілы Украіны спынілі прасоўванне расійскіх войскаў у Сумскай вобласці, паведаміў галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны Аляксандр Сырскі.

Аляксандр Сырскі. Фота: з фэйсбука

«Наступ расійскіх войскаў у прыгранічных раёнах Сумскай вобласці спынены, лінія бою стабілізавалася», — адзначыў ён па выніках сваёй паездкі на фронт.

Цяперашняя хваля спроб «летняга наступлення» расіян захлынаецца.

Аляксандр Сырскі зазначыў, што на вызначаных участках украінскія падраздзяленні паспяхова выкарыстоўваюць тактыку актыўнай абароны і вызваляюць украінскую зямлю ў памежжы Сумшчыны, піша «Украінская праўда».

Сырскі заявіў, што на Паўночнаслабажанскім і Курскім напрамках Узброеныя сілы Украіны зноўку звязалі каля 50 тысяч расійскіх вайскоўцаў, у тым ліку элітныя брыгады іх ПДВ і марской пяхоты.

«Нашы наступальныя дзеянні ў Глушкаўскім раёне Курскай вобласці прымусілі праціўніка адправіць частку войскаў на абарону сваёй тэрыторыі. Гэта значна знізіла наступальныя магчымасці асноўнага групавання войскаў праціўніка на Сумскім напрамку», — сказаў галоўнакамандуючы.

Таксама Сырскі паведаміў, што на Паўночнаслабажанскім напрамку створана спецыяльная група для абароны гарадоў і грамад Сумшчыны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула