Прызыўнік не з'явіўся па позве ў ваенкамат і выехаў у Германію. Па вяртанні праз тры гады яго затрымалі
У жніўні 2022 года хлопец павінен быў з’явіцца ў вайсковы камісарыят Кастрычніцкага раёна Мінска для праходжання медыцынскага агляду.
Аднак малады чалавек туды так і не прыйшоў, на званкі не адказваў, дакументаў не прадставіў. Яго пад роспіс папярэджвалі аб адказнасці за ўхіленне ад мерапрыемстваў па прызыве, пішуць Мінск-навіны.
Аказалася, увесь гэты час юнак знаходзіўся ў Германіі, куды нібыта з’ехаў вучыцца. Там жыве яго маці. Калі ён вярнуўся на радзіму, яго затрымалі і завялі крымінальную справу. Віну ён цалкам прызнаў, у зробленым раскаяўся.
Суд прызнаў яго вінаватым ва ўхіленні ад мерапрыемстваў па прызыве на ваенную службу і на падставе ч. 1 арт. 435 КК прызначыў пакаранне ў выглядзе арышту на тэрмін адзін месяц.