БЕЛ Ł РУС

Рада Еўропы вырашыла стварыць спецтрыбунал па агрэсіі Расіі супраць Украіны

25.06.2025 / 22:55

Nashaniva.com

Рада Еўропы заключыла пагадненне з Украінай аб стварэнні спецыяльнага трыбунала па злачынстве агрэсіі Расіі супраць Украіны, піша Бі-бі-сі.

Фота: AP

ААН лічыць такім злачынствам ужыванне ўзброенай сілы дзяржавай супраць суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці або палітычнай незалежнасці іншай краіны.

Дакумент падпісалі ў Страсбургу генеральны сакратар Рады Еўропы Ален Берсе і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, які прыбыў у Францыю пасля ўдзелу ў саміце НАТА ў Гаазе.

«Кожны ваенны злачынец павінен ведаць, што ёсць правасуддзе, і гэта тычыцца Расіі, — сказаў Зяленскі пасля падпісання. — Правасуддзе патрабуе часу, але я ўпэўнены, што яно павінна адбыцца». «Мы павінны выразна паказаць, што агрэсія вядзе да пакарання», — дадаў ён.

Спецтрыбунал павінен судзіць найвышэйшых палітычных і ваенных кіраўнікоў, якія нясуць адказнасць за паўнамаштабнае ўварванне Расіі ва Украіну.

Аднак пачаць суд над прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным, прэм’ер-міністрам Міхаілам Мішусціным і кіраўніком МЗС Расіі Сяргеем Лаўровым трыбунал зможа толькі пасля таго, як яны пакінуць свае пасады.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула