У суботу ў Вільні адбудзецца беларускае святкаванне Купалля
Сёлета віленскі Беларускі клуб «Сябрына» чарговы раз адзначае Купалле на беразе Віліі і запрашае далучыцца да святкавання ўсіх ахвотных.
Традыцыя святкавання беларусамі Вільні Купальскага свята на беразе Віліі, якая працякае праз горад, была заснаваная яшчэ ў 1911 годзе і адноўленая «Сябрынай» у 2013-м.
Сёлета гасцей святкавання чакаюць:
- выступы гуртоў і калектываў «Беларускі Цуд», «Ойра»;
- пляценне вянкоў;
- пошукі папараць-кветкі;
- беларускія народныя танцы;
- купальскі крупнік;
- распальванне вогнішча старадаўнім спосабам.
Святкаванне адбудзецца 28 чэрвеня, пачатак — у 17.00. Удзел бескаштоўны. Месца — за другім пляжам у Валакумпях (Valakampiai).
Рэкамендуецца сачыць за надвор'ем у дзень свята, а таксама захапіць з сабой коўдру і стравы для пікніка.
Чытайце таксама:
Жанчына трапіла ў агонь, скокнуўшы на Купалле праз вогнішча
Альтэрнатыва «Купалінцы» — Анастасія Рыдлеўская і гурт Nochy выпусцілі песню пра купальскую ноч