БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт Ірана не прыедзе ў Мінск

25.06.2025 / 19:6

Nashaniva.com

Прэзідэнт Ірана Масуд Пезешкіян на фоне абвастрэння на Блізкім Усходзе не зможа наведаць саміт Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) у Мінску, паведаміў памочнік прэзідэнта Расіі Юрый Ушакоў.

Масуд Пезешкіян. Фота: Vahid Salemi / AP

«Прэзідэнт Ірана Пезешкіян па зразумелых меркаваннях асабіста не возьме ўдзел — не прыедзе ў Мінск. Але накіруе відэазварот», — заявіў Ушакоў.

Пра намер Масуда Пезешкіяна прыехаць у Мінск паведамілі літаральна за некалькі дзён да пачатку ізраільскай аперацыі супраць Ірана. Пры гэтым паведамлялася, што акрамя ўдзелу ў мерапрыемствах ЕАЭС і суправаджаючым яго эканамічным форуме, візіт прэзідэнта Ірана будзе мець таксама афіцыйны характар.

Чытайце таксама:

Будзе Пуцін, Пашынян адмовіўся, а прэзідэнта Ірана ўсё яшчэ чакаюць. Хто з сусветных лідараў прыедзе ў Мінск на наступным тыдні на ЕАЭС

Хрэнін: Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні вайсковага супрацоўніцтва з Іранам

Трамп: Удары па Іране былі паспяховымі

Трамп — Ірану і Ізраілю: Якога д'ябла яны гэта робяць?

Каментары да артыкула