У Мінску адкрыюць спецыяльны цэнтр для лячэння анарэксіі
На базе Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра (РНПЦ) псіхічнага здароўя ў Мінску плануюць адкрыць спецыяльны цэнтр для лячэння анарэксіі. Як паведаміла дырэктарка цэнтра Юлія Камінская, такая ўстанова патрэбная, бо колькасць пацыентак з гэтым захворваннем расце, таму патрабуецца асобнае месца для комплекснай дапамогі ім.
Фота ілюстрацыйнае
Пакуль лячэнне анарэксіі адбываецца ў адным з аддзяленняў РНПЦ. Па словах намесніцы дырэктара па медыцынскай частцы Вікторыі Пятровай, сюды звяртаюцца не толькі беларускія пацыенты, але і людзі з суседніх краін. У цэнтры дапамагаюць пры розных парушэннях харчовых паводзін — анарэксіі, буліміі і кампульсіўным пераяданні.
Асноўны метад лячэння — псіхатэрапія, якая ўключае працу з псіхолагам і сямейную тэрапію. Таксама цэнтр супрацоўнічае з Беларускім саюзам жанчын: распрацоўваецца сацыяльны праект з удзелам маці хворых дзяўчат.
Як адзначыла Камінская, найчасцей сярод пацыентак — маладыя жанчыны і дзяўчаты, якія перастаюць прымаць сябе і пачынаюць пазбягаць ежы або чысціць арганізм рознымі спосабамі. Стварэнне асобнага цэнтра, на яе думку, дапаможа павысіць эфектыўнасць лячэння.