У Гродне пенсіянерка прысвоіла кашалёк з грашыма 21-гадовай дзяўчыны
21-гадовая жыхарка Гродна звярнулася ў міліцыю з заявай аб крадзяжы. Яна расказала, што выпадкова пакінула свой кашалёк на прыпынку на вуліцы Вольгі Соламавай, калі лічыла наяўныя грошы. У кашальку было 120 рублёў і 10 долараў. Праз дзесяць хвілін яна вярнулася, але рэч ужо знікла.
Фота ілюстрацыйнае
Супрацоўнікі міліцыі неўзабаве высветлілі, што кашалёк падабрала 66-гадовая мясцовая жыхарка. Яна выйшла з тралейбуса, заўважыла на лаўцы чужую рэч, пераканалася, што ніхто не бачыць, і забрала яе.
Грошы пажылая жанчына забрала сабе, а пусты кашалёк выкінула на наступным прыпынку. Скрадзеныя сродкі яна ўжо паспела патраціць.
У дачыненні да яе распачалі крымінальную справу за крадзеж.
Чытайце таксама:
У Рэчыцкім раёне адбыўся крадзеж па сюжэце вядомай дзіцячай казкі
Хлопец нарваўся на крымінальную справу з-за кніг пра Гары Потэра
У Слоніме злавілі злодзеяў у масках Якубовіча. Яны залезлі ў дом і падмянілі грошы на сувенірныя