Хрэнін: Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні вайсковага супрацоўніцтва з Іранам
Міністр абароны Беларусі сустрэўся з міністрам абароны і падтрымкі Узброеных cіл Ірана Азізам Насірзадэ. Сустрэча прайшла ў кітайскім Ціндаа на палях нарады міністраў абароны дзяржаў — членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.
Фота: Мінабароны
Бакі абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня, абмеркавалі бягучы стан супрацоўніцтва ў вайсковай сферы. Хрэнін адзначыў, што сустрэча дэманструе імкненне Беларусі і Ірана да выбудоўвання ўзаемавыгадных адносін як у двухбаковым, так і шматбаковым фармаце, паведамляе прэс-служба Мінабароны.
«У цяперашніх умовах няпростай ваенна-палітычнай абстаноўкі як ніколі важна праяўляць максімальную вытрымку. Па — ранейшаму лічым, што дыпламатыя з'яўляецца адзіным спосабам захавання тысяч жыццяў і такога міру на зямлі», — заявіў міністр абароны Беларусі.
Падчас сустрэчы Хрэнін пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў пашырэнні супрацоўніцтва з Іранам і гатоўнасць да адкрытага дыялогу па ўсіх пытаннях.