БЕЛ Ł РУС

У Бабруйску п'яны бяспраўнік на матацыкле ўцякаў ад ДАІ. Заплаціць штраф амаль 10 тысяч рублёў

25.06.2025 / 14:39

Nashaniva.com

На днях інспектары ДПС звярнулі ўвагу на матацыкліста, які рухаўся без моташлема, і падалі яму сігнал аб спыненні. Але той сігнал праігнараваў, паспрабаваўшы з'ехаць, паведамляе тэлеграм-канал «Міліцыя Магілёўшчыны».

Парушальнікам аказаўся 31-гадовы бабруйчанін. У дачыненні да мужчыны складзена 7 пратаколаў, у тым ліку за кіраванне ў стане алкагольнага ап'янення, паўторна без правоў, непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўніка міліцыі. 

Медыцынскі агляд паказаў наяўнасць этылавага спірту ў выдыханым паветры ў канцэнтрацыі 0.98 праміле. Цяпер яму давядзецца заплаціць штраф 9513 рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула