БЕЛ Ł РУС

У Расіі праграміст атрымаў восем гадоў калоніі за допіс у фэйсбук пра абстрэл Херсона на Каляды

25.06.2025 / 13:49

Nashaniva.com

Прэабражэнскі суд Масквы прызнаў Іллю Васільева вінаватым у распаўсюдзе «фэйкаў» аб Узброеных сілах Расіі і прызначыў яму 8 гадоў калоніі агульнага рэжыму, а таксама 4-гадовую забарону адміністраваць інтэрнэт-рэсурсы пасля вызвалення, піша SotaVision.

Фота: SotaVision

Суд таксама пастанавіў вярнуць Васільеву айфон і айпад, канфіскаваныя пры ператрусе. Пракурор запытвала падсуднаму 8,5 гадоў пазбаўлення волі.

Заснавальніка «Грамадзянскай школы хэкераў», будыста і настаяцеля Маскоўскага цэнтра «Дзэн» Іллю Васільева (вядомы таксама пад псеўданімам Арві Хэкер) адправілі пад варту за ваенныя фэйкі ў чэрвені 2024 года. За год да гэтага, мужчыну аштрафавалі на 40000 расійскіх рублёў (5 тысяч даляраў) за дыскрэдытацыю войска «за антываенны пост у Facebook». 

Крымінальную справу супраць Васільева завялі праз англамоўны фэйсбук-пост ад студзеня 2023-га. Следства пераклала яго на рускую мову так:

«Пуцін адхіліў Каляднае перамір'е, цяпер яго ракеты абстрэльваюць мірныя ўкраінскія гарады і пасёлкі. Толькі ўчора ў Херсоне, дзе жыве сям'я майго бацькі, загінулі 16 чалавек. Мільёны ўкраінцаў сядзяць без святла і вады. Карціна называецца: Каляды — 2023».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула