БЕЛ Ł РУС

Да дня нараджэння Кузьмы Чорнага выдалі трэці том Збору твораў

25.06.2025 / 13:31

Nashaniva.com

У 2023 годзе распачалося выданне Збору твораў класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага (1900—1944) у 12 тамах. Напярэдадні 24 чэрвеня, калі было 125-годдзе з нараджэння пісьменніка, з’явілася навіна пра выхад у выдавецтве «Беларуская навука» трэцяга тома, піша Bellit.info.

У трэці том навукова каментаванага Збору твораў Кузьмы Чорнага ўвайшлі апавяданні 1932—1944 гадоў, гэта значыць творы напісаныя ў апошні перыяд яго жыцця, піша паблік De facto. Беларуская навука.

У 1938 годзе Кузьма Чорны (1900—1944) быў арыштаваны і 8 месяцаў утрымліваўся ў Менскай турме, з 1941 году перабываў у эвакуацыі. У верасні 1944-га вярнуўся ў Менск і неўзабаве памёр ад інсульту.

Кніга налічвае 383 старонкі. Навуковы рэдактарам гэтага тому выступіла Алена Васілевіч, над падрыхтоўкай тэкстаў і каментарамі працавалі Ірына Смірнова, Кацярына Чарота.

ЗМЕСТ:

Купіць кнігу можна праз сайт Kniganosha.by і ў кнігарнях.

Летась выйшаў і быў прэзентаваны ў Інстытуце літаратуразнаўства Акадэміі навук другі том Збору твораў Кузьмы Чорнага.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула