БЕЛ Ł РУС

Яшчэ адзін банк будзе мяняць пашкоджаныя даляры і еўра

25.06.2025 / 13:17

Nashaniva.com

Сбер Банк зноў пачынае мяняць пашкоджаныя даляры і еўра. Праўда, будзе камісія, паведамляюць у прэс-службе банка.

Памяняць можна будзе пашкоджаныя купюры, што захоўваюць прыкметы плацежаздольнасці.

За такі абмен банк будзе браць камісію — 10% ад сумы абмену, ёсць мінімальная сума — 25 беларускіх рублёў. Камісію бяруць у рублях па афіцыйным курсе Нацбанка.

У Сбер Банку адзначаюць, што паслуга можа быць даступная не ва ўсіх аддзяленнях: перад тым як ісці ў канкрэтнае аддзяленне, можна праверыць, ці аказвае яно гэтую паслугу.

Зрабіць гэта можна так: перайсці ў раздзел «Аддзяленні і банкаматы», націснуць кнопку «Спісам», клікнуць па патрэбным офісе і ўкладцы «Прадастаўленыя паслугі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула