Памежны камітэт папярэдзіў пра рамонтныя работы ў пункце пропуску «Тарэспаль»
Сёння на працягу ўсяго дня ў пункце пропуску «Тарэспаль» (сумежны беларускі — «Брэст») вядуцца работы па рамонце дарожнага пакрыцця. У сувязі з гэтым арганізаваны рэверсіўны рух, паведамляе беларускі Памежны камітэт.
Фота: ДПК
У Памежным камітэце рэкамендуюць людзям, якія плануюць перасячэнне беларуска-польскай мяжы, улічваць дадзеную інфармацыю.
Так па стане на 12:00, на памежным пераходзе «Брэст» стаялі 2110 легкавых аўтамабіляў і сем аўтобусаў. Раніцай аўтобусаў было болей.