БЕЛ Ł РУС

Трамп перад самітам НАТА: Зяленскі — добры хлопец

25.06.2025 / 12:4

Nashaniva.com

Перад пачаткам пасяджэння саміту НАТА ў Гаазе журналісты спыталі Дональда Трампа пра яго будучую сустрэчу з Уладзімірам Зяленскім, піша Bild.

Фота: Alex Brandon / AP

— Вядома, мы абмяркуем яго цяжкасці. Яго некаторыя цяжкасці. Зяленскі — добры хлопец, — пачаў Трамп.

— Паглядзім, — працягнуў ён. — Я шмат размаўляў з Пуціным, і ён, шчыра кажучы, быў вельмі ветлівы. Ён прапанаваў дапамогу па Іране. Я яму сказаў: не, дапамога па Іране мне не патрэбна, мне патрэбна дапамога па Расіі. Зрабі нам паслугу: дапамажы нам з Расіяй, а не з Іранам. Але ён быў вельмі ветлівы.

Пасля гэтага Трамп хутка вярнуўся да абмеркавання тэмы Ірана з журналістамі і больш не спыняўся на вайне ва Украіне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула