БЕЛ Ł РУС

Апублікавана праграма Будслаўскага фэсту

25.06.2025 / 9:21

Nashaniva.com

Фэст адбудзецца 4-5 ліпеня.

Дэвіз сёлетніх урачыстасцяў: «Міласэрнасць Божая — давяраем Табе», — гаворыцца на старонцы Нацыянальнага санктуарыя.

Праграма асноўных падзей:

4 ліпеня (пятніца)

14:00—17:00 — Сустрэча пілігрымаў

18:00 — Святая імша

20:00 — Акафіст (хор Грэка-каталіцкай царквы)

20:30 — Марыйныя нешпары

21:00 — Крыжовы шлях

22:00 — Моладзевая праграма «Моладзь да моладзі»

23:30 — Працэсія з абразом Маці Божай Будслаўскай

5 ліпеня (субота)

00:00 — Святая імша

02:00 — Адарацыя найсвяцейшага сакрамэнту

06:00 — Боская Літургія (візантыйскі абрад)

07:00 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці

08:00 — Імша ў базыліцы

09:30 — Фацімскі ружанец

10:30 — Канферэнцыя «Беззаганнае Зачацце: 170 гадоў догмату»

11:30 — Галоўная імша, Эўхарыстычная працэсія і Акт прысвячэння

На працягу фэсту будзе магчымасць ушанаваць цудадзейны абраз Маці Божай Будслаўскай і памаліцца перад ім

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула