БЕЛ Ł РУС

Настасся Новікава — чэмпіёнка Еўропы

7.04.2010 / 17:48

ЗП

У Мінску працягваецца чэмпіянат Еўропы па цяжкой атлетыцы.

У Мінску працягваецца чэмпіянат Еўропы па цяжкой атлетыцы. Другі залаты медаль заваявалі беларускія спартсмены.

У вагавай катэгорыі да 58 кілаграмаў Настасся Новікава перамагла з сумай 238 кілаграм (105 у рыўку + 133 у штуршку). Гэта рэкорд Еўропы па суме практыкаванняў.

Срэбра ўзяла албанка Рамэла Бегай (207 кг), бронзу — полька Марыета Готфрыд (206 кг).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула