МЗС: Беларусь гатова да канструктыўнага супрацоўніцтва з ЗША
МЗС Беларусі адрэагаваў на заяву спецпасланніка Дональда Трампа Кіта Келага па выніках візіту ў Мінск і заявіў пра гатоўнасць да канструктыўнага супрацоўніцтва з ЗША.
«Беларусь працягвае садзейнічаць міру праз дыялог і ўзаемную павагу. Мы адкрытыя для канструктыўнага супрацоўніцтва, як заявіў прэзідэнт Лукашэнка з Келагам», — гаворыцца ў паведамленні МЗС пад допісам Келага ў сацсетцы X.
Спецпасланнік прэзідэнта ЗША па Украіне Кіт Келаг сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам 20 чэрвеня. На наступны дзень на волю выйшлі 14 палітвязняў, у тым ліку Сяргей Ціханоўскі.