БЕЛ Ł РУС

Еўрапейцы будуць угаворваць Трампа прадаць Украіне зброю

24.06.2025 / 22:30

Nashaniva.com

Еўрапейскія лідары спадзяюцца, што змогуць угаварыць прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аднавіць продаж амерыканскай зброі Украіне. Пра гэта піша The Washington Post са спасылкай на трох еўрапейскіх чыноўнікаў.

Дональд Трамп. Фота: AP Photo/Mark Schiefelbein

Паводле слоў крыніц выдання, ёсць спадзяванне, што калі Еўропа або сама Украіна возьмуць на сябе фінансаванне закупак — напрыклад, праз пазыкі, — то Трамп можа даць зялёнае святло на пастаўкі ўзбраенняў.

Аднак гэта рашэнне залежыць і ад яго асабістых пажаданняў: у камандзе Трампа асцерагаюцца, што такая падтрымка Украіны можа выклікаць незадаволенасць у Крамлі і перашкодзіць магчымым перамовам з Расіяй.

Тым часам у НАТА мяркуюць, што пры цяперашнім стане Украіне хопіць рэсурсаў яшчэ прыкладна на год. Аднак украінская армія апынецца ў вельмі складанай сітуацыі, пераважна абараняючыся, з недахопам сродкаў супрацьпаветранай абароны, танкаў і ракет.

Раней планавалася сустрэча прэзідэнтаў Украіны і ЗША на саміце G7 у Канадзе, дзе Уладзімір Зяленскі хацеў абмеркаваць пастаўкі зброі. Аднак сустрэча так і не адбылася. Пры гэтым прадстаўнікі Кіева выказваюць упэўненасць, што Трамп усё ж ухваліць продаж узбраення.

Чытайце таксама:

Трамп паставіў пад сумнеў традыцыйную трактоўку 5-га артыкула НАТА

Трамп заявіў пра жаданне здзелкі з Расіяй. А ў Зяленскага ён запытае, што ў таго чуваць

У Кангрэсе ЗША паспрабавалі запусціць працэдуру імпічменту Трампу

Каментары да артыкула