У Кангрэсе ЗША паспрабавалі запусціць працэдуру імпічменту Трампу
Прычынай для спробы абвяшчэння прэзідэнту ЗША Дональду Трампу імпічменту сталі амерыканскія ўдары па Іране, зробленыя без папярэдняй згоды Кангрэса.
Будынак Кангрэса ЗША. Фота: Wikimedia Commons
У рэзалюцыі, прапанаванай кангрэсменам-дэмакратам ад Тэхаса Элам Грынам, гаварылася:
«Аднабаковае, нічым не справакаванае прымяненне сілы прэзідэнтам Трампам без дазволу або паведамлення Кангрэсу ўяўляе сабой злоўжыванне ўладай пры адсутнасці непасрэднай пагрозы для ЗША, што спрыяе выраджэнню амерыканскай дэмакратыі ў аўтарытарызм».
Спроба імпічменту, аднак, спынілася ў самым зародку. Супраць ініцыятывы прагаласавалі 344 кангрэсмены — усе рэспубліканцы і 128 дэмакратаў. Толькі 79 дэмакратаў падтрымалі ідэю адхіліць Трампа з пасады прэзідэнта.
Чытайце таксама:
Трамп паставіў пад сумнеў традыцыйную трактоўку 5-га артыкула НАТА
Трамп заявіў пра жаданне здзелкі з Расіяй. А ў Зяленскага ён запытае, што ў таго чуваць
Трамп — Ірану і Ізраілю: Якога д'ябла яны гэта робяць?
Трамп: Ізраіль не збіраецца атакаваць Іран. Спыненне агню ў сіле