БЕЛ Ł РУС

Хлопец нарваўся на крымінальную справу з-за кніг пра Гары Потэра

24.06.2025 / 20:34

Nashaniva.com

У адно з мінскіх РУУС звярнулася пенсіянерка, якая паведаміла, што ў яе ўнучкі зніклі некалькі кніг з хатняй бібліятэкі. Нанесеную шкоду ацанілі прыкладна ў 150 рублёў. А неўзабаве знайшлі і падазраванага, паведамляе ГУУС Мінскага гарвыканкама.

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі 22-гадовага хлопца, які некалькі месяцаў здымаў у пенсіянеркі пакой.

Высветлілася, што ён прадаваў праз інтэрнэт кнігі з кватэры. Калі знайшоў пакупніка, адправіў па пошце чатыры кнігі пра Гары Потэра, а пасля хутка выехаў са здымнага жылля.

У дачыненні да хлопца распачатая крымінальная справа за крадзеж.

Чытайце таксама:

У Магілёве жанчына працавала ў банку і «пазычыла» там буйную суму

Серыйнага могілкавага злодзея затрымалі ў Вілейцы

Татуіроўшчык абрабаваў пункт выдачы заказаў і збег

Каментары да артыкула