У Беларусь прыляцеў прэзідэнт Кубы
25 чэрвеня ў Мінску адбудуцца перамовы паміж Аляксандрам Лукашэнкам і прэзідэнтам Кубы Мігелем Дыяс-Канелем Бермудэсам, які прыехаў у Беларусь з афіцыйным візітам.
Лукашэнка і Мігель Дыяс-Канель Бермудэс у 2019 годзе
Падчас сустрэчы палітыкі абмяркуюць шляхі ўмацавання двухбаковых адносін, асаблівую ўвагу нададуць гандлёва-эканамічнаму і навукова-тэхнічнаму супрацоўніцтву. Таксама будуць разгледжаныя міжнародныя і рэгіянальныя пытанні, а таксама супрацоўніцтва Беларусі і Кубы на шматбаковым узроўні.
Прэзідэнт Кубы таксама плануе ўдзельнічаць у Еўразійскім эканамічным форуме і пасяджэнні Вышэйшай Еўразійскай эканамічнай рады, а яшчэ наведае прадпрыемствы машынабудаўнічай і фармацэўтычнай галін.
Чытайце таксама:
Цэнтральныя мінскія праспекты і МКАД тры дні будуць перакрываць
Расійская статыстыка паказала, наколькі праз санкцыі прасеў імпарт аўто з Беларусі