БЕЛ Ł РУС

У Мінску стане яшчэ больш «разумных» камер

24.06.2025 / 15:55

Nashaniva.com

Да канца года ў Мінску стане больш «разумных» камер. Новыя прылады змогуць распазнаваць парушэнні, такія як праезд на чырвонае святло, несаступленне месца пешаходу, непрышпілены рэмень бяспекі, няправільная паркоўка і іншыя, піша мінская ДАІ.

Фота ілюстрацыйнае

Цяпер гэтыя функцыі працуюць у тэставым рэжыме, але ўжо ёсць выпадкі, калі кіроўцам прыходзяць штрафы за зафіксаваныя парушэнні.

Намеснік начальніка УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Дзяніс Лівановіч сцвярджае, пашырэнне рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі накіравана перш за ўсё на павышэнне бяспекі на дарогах, а не на колькасць выяўленых парушэнняў. 

З 9 чэрвеня ў сталіцы ўжо працуе спецыяльны комплекс са штучным інтэлектам, які аўтаматычна фіксуе парушэнні правілаў прыпынку і стаянкі.

Чытайце таксама:

ДАІ будзе выкарыстоўваць новыя камеры ў Мінску — для кантролю спынення і стаянкі

У Лідзе мужчына таемна здымаў на тэлефон пад сукенкай у жанчыны

Гарадзенка скрала пад камерамі ў краме цукеркі

Каментары да артыкула