БЕЛ Ł РУС

Цэнтральныя мінскія праспекты і МКАД тры дні будуць перакрываць

24.06.2025 / 15:46

Nashaniva.com

З 25 па 27 чэрвеня ў Мінску будуць перакрытыя цэнтральныя праспекты і МКАД у сувязі з правядзеннем мерапрыемстваў Еўразійскага эканамічнага саюза.

Фота ілюстрацыйнае

Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, у гэтыя дні на асобных участках праспекта Незалежнасці, праспекта Пераможцаў і на МКАД увядуць часовыя абмежаванні для руху ўсіх відаў транспарту, у тым ліку грамадскага.

У гэты перыяд у сталіцы пройдзе пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета з удзелам кіраўнікоў краін, а таксама Еўразійскі эканамічны форум і іншыя афіцыйныя мерапрыемствы.

Чытайце таксама:

У Мінску змяняюць арганізацыю руху на праспекце Незалежнасці

На адным і тым жа скрыжаванні ў Мінску за дзень адбылося два ДТЗ

Мінскую Серабранку чакаюць маштабныя змены

Каментары да артыкула