БЕЛ Ł РУС

У Гродзенскай вобласці дзве машыны МНС спяшаліся на выклік і сутыкнуліся: адна звалілася ў кювет

24.06.2025 / 15:24

Nashaniva.com

Хто вінаваты ў аварыі двух выратавальных машын, пакуль незразумела.

Фота: МНС

ДТЗ адбылося 23 чэрвеня каля аграгарадка Мікелеўшчына ў Мастоўскім раёне. Дзве машыны МНС спяшаліся на выклік і сутыкнуліся на шашы.

У выніку адна з машын з'ехала на абочыну і перакулілася. Аднаго з ратавальнікаў шпіталізавалі, але пагрозы яго жыццю няма.

Машыны разбітыя. Цяпер аператыўная група МНС разбіраецца, хто вінаваты ў ДТЗ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула