БЕЛ Ł РУС

«Тата, я табе пачытаю, і ты заснеш». Ціханоўскі падзяліўся душэўнай гісторыяй пра дачку

24.06.2025 / 14:52

Nashaniva.com

Сяргей Ціханоўскі падзяліўся з «Люстэркам» кранальнай гісторыяй пра тое, як дачка Агнія дапамагла яму вырашыць сур’ёзную праблему.

Сяргей Ціханоўскі расплакаўся на прэс-канферэнцыі, калі Святлана Ціханоўская расказвала пра першую за пяць год сустрэчу з дачкой.

Сяргей Ціханоўскі расказаў, як упершыню пасля вызвалення яму атрымалася праспаць усю ноч. Паводле слоў былога палітвязня, у вырашэнні сур’ёзнай праблемы са сном яму дапамагла дачка Агнія.

— Першую ноч выспаўся выдатна — дзевяць гадзін. Учора дачка даведалася, што я папярэднія ночы не спаў — адну зусім, а другую толькі гадзінку. Яна сказала: «Тата, я табе ўвечары пачытаю кніжкі, і ты заснеш побач са мной». Яна мне пачытала кніжку, абняла, і я заснуў. Расплюшчваю вочы — прайшло дзевяць гадзін, — распавёў блогер на відэа. 

@zerkalo.io UPD: 21 июня с Сергеем Тихановским освободили еще 13 человек, но не все они были политзаключенными. Сергей Тихановский рассказал трогательную историю о дочери. #зеркалоновости #новостиБеларуси #новостигомеля #тихановский #тиктокбеларусь #беларусьсейчас #беларусь2025 #беларусьсейчас ♬ original sound - Зеркало | Новости

Раней Ціханоўскі казаў, што адразу пасля вызвалення сутыкнуўся з сур’ёзнай праблемай са сном.

— Сёння раніцай упершыню я прачнуўся не а пятай раніцы, не а шостай ад званка. А ў 8:52. Упершыню за пяць з лішнім гадоў. Праўда, я заснуў перад гэтым літаральна за гадзіну. Усю ноч ляжаў і не мог заснуць, — распавядаў былы палітвязень на прэс-канферэнцыі 22 чэрвеня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула